Галоўная старонка > Навіны > Зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Дарагія Суродзічы,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, калі наш народ, пасьля доўгага прыгнёту, абвясьціў сьвету, што ён таксама хоча быць гаспадаром на сваёй зямлі.

Дарагія Суродзічы,

Здабылі мы незалежнасьць 25 сакавіка 1918 году і зьбераглі дасюль ідэалы 25 сакавіка, нягледзячы на шматлікія перашкоды, таму што былі між намі героі, якія разумелі цану волі і бязьмежна любілі свой край і свой народ.

Гэтае маё Сакавіцкае прывітаньне хачу прысьвяціць аднаму з нашых сучасных герояў, з жыцьця якога варожы рэжым зьдзекуецца сёньня, — Сяргею Каваленку.

Што Сяргей дужы, адважны і патрыёт — мы даўно ведалі.

Толькі ворагі не адчулі радасьці, калі ён узьлез на калядную ялінку ў Віцебску зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у руках. Гэтыя ворагі сёньня стараюцца яго зьнішчыць.

Словы, якія Сяргей перадаў нам праз жонку Алену, застануцца ў сэрцы кожнага беларуса.

Сяргей папрасіў, каб сьвяткавалі Дзень Волі зь Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі ў руках. Гэта будзе падтрымкай і для яго.

Ён заявіў, што дабрабыту ня можа быць без культуры, а падмуркам культуры зьяўляецца родная мова, і што трэба шанаваць свае нацыянальныя каштоўнасьці — гісторыю і мову.

Сяргей сказаў, што мы самі — наш беларускі народ — уратуем сваю краіну, і толькі тады падтрымаюць нас іншыя краіны. Таксама сказаў, што толькі беларускі народ можа дапамагчы яму выйсьці з гэтага цяжкага стану.

Дарагія суродзічы, не расчаруйма героя! Ён верыць у нашую беларускасьць і ў нашую мужнасьць. Ён верыць у свой народ і гатовы аддаць сваё жыцьцё дзеля гэтае веры. Будзьма годнымі героя! Як напісаў Антось са Слуцку: наша чарга дзейнічаць! Кожны чым і як можа. Дзесяць мільёнаў галасоў не застануцца без адказу!

Дык памажы нам Божа! Памажы Божа Сяргею Каваленку!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР.

Advertisements
Categories: Навіны
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: