Archive

Archive for Кастрычнік, 2011

Гурт “Яваровы людзі” распачаў новы сьпеўны сэзон!

Запрашаем да нас усіх, хто любіць сьпяваць беларускія песьні, іграць на музычных інструмэнтах альбо танчыць!
(Музычная адукацыя і пастаўлены вакал не патрабуюцца, галоўнае — жаданьне і пазытыўны настрой!)

Нашыя рэпэтыцыі адбываюцца штосерады ў памяшканьні Беларускага грамадзкага цэнтру ў Таронце:
524 St. Clarens Ave. (вельмі блізка ад станцыі мэтро “Lansdowne”)
Пачатак а 18:30, уваход заўсёды вольны

Увага:

На базе гурта “Яваровы людзі” ствараецца новы калектыў — камэрны вакальны ансамбаль.
Вакалісты і інструмэнталісты, паэты і кампазытары — далучайцеся!

Усе даведкі па тэлефоне 416-503-9527 (Віялета Кавалёва)

Таксама вы можаце наведаць нашыя інтэрнэт-старонкі:
http://javarovy-ludzi.livejournal.com
http://www.facebook.com/groups/220293878027703/

Чакаем сустрэчаў з Вамі на рэпэтыцыях і канцэртах!

 

Advertisements
Categories: Аб'явы

Шлях да вяртання

“Шлях да вяртання” — гэта назва зборніка вершаў Юрася Шамецькі. Зборнік выйшаў у гэтым годзе ў Мінску і 11 верасня адбылася яго прэзентацыя, якая праходзіла ў садзе, дзе жыве сям’я Шамецькаў, і на якую прыйшло звыш пяцідзесяці беларусаў, якія пражываюць у Аттаве. Юрась Шамецька пачаў пісаць вершы даўно, год двадцаць таму назад. Былі вымушаныя перапынкі, адзін з якіх быў звязаны з пераездам на жыццё ў новую краіну, Канаду. Са слоў паэта вершы больш актыўна пісаліся ў апошнія гады.

Пагода спрыяла паэтычнай вечарыне. Было цёпла, ласкава свяціла сонца. Гледачы ўладкаваліся ў зручных крэслах і прыгатаваліся да сустрэчы з паэзіяй. На пачатку Юрась Шамецька распавёў, калі ён пачаў пісаць вершы, што яго натхняла, і чаму зборнік мае такую назву. “Шлях да вяртання” – гэта назва, якая увасабляе жыццёвую пазіцыю паэта, гэта вяртанне да радзімы, да Бога, да сваіх беларускіх каранёў, вяртанне да мовы. У зборніку многа прыгожых, лірычных вершаў. Безумоўна, каб атрымаць поўнае уражанне ад вершаў іх трэба чытаць. Хачу прывесці толькі адзін верш, які Юрась прысвяціў роднаму Мінску.

* * *
Не шукаю я пары змагання,
не бывае тут пары дажджоў…
Ў Мeнск стары, як крылы для вяртання,
я білет шчаслівы не знайшоў.

Горад мой без золата і бронзы,
абмінуўшы славу і прэстыж,
ў скрыжаваннях вуліцаў бясконцых
знойдзе мне мой ратавальны крыж.

Я блукаю, каб знайсці адказы…
Ён, як храм стаіць паміж вятроў —
горад непакораны ў паразах,
не зламаны дзідамі вякоў.

Ён і сёння дорыць водар чысты,
ў акварэльных променях дажджу.
Дапаможа вызначыць празрыста
шлях адзіны, па якім пайду…

Чытаць далей…