Archive

Archive for Верасень, 2011

Летняя сустрэча беларусаў Аттавы

21 жніўня гэтага года беларусы Аттавы правялі сумесны адпачынак, па традыцыі на маляўнічым возеры Philippe-Lake. Надвор’е здаецца не зусім спрыяла і многія землякі пабаяліся відаць дажджу. Але ж ці ў гэтым справа. Людзі, якія сабраліся цудоўна правялі час. Сапраўды недзе з 20 хвілін прайшоў невялічкі дождык, але мы усе былі абаронены дзякуючы вялікаму тэнту, які прадбачліва захапіў сп. Шамецька. Гэты тэнт накрыў тэрыторыю дзесьці 5 на 10 метраў.  Многія з нашых сяброў купаліся ў гэты дзень. Другія гулялі па беразе гэтага прыгожага возера. Быў і футбольны матч. Людзі размаўлялі, дзяліліся уражаннямі пра жыццё ў Канадзе і Беларусі. Быў і сумесны абед. Познім вечарам вярнуліся ў Аттаву.

Пётр П. Мурзёнак

Advertisements
Categories: Падзеі