Галоўная старонка > Падзеі > Ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму

Ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму

Многія беларусы, напэўна, нават не здагадваюцца, што пад Мідландам, у месцы Martyrs’ Shrine http://www.martyrs-shrine.com/index.php, што перакладаецца як Прошча пакутнікаў, дзе розныя народы ставяць памятныя знакі сваім землякам і сваёй краіне з розных нагодаў, ёсць крыж, што калісьці паставілі беларусы Згуртавання Беларусаў Канады ў гонар тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі. Ініцыятарамі такога памятнага знаку ў гэтым урочышчы са сваёй цікавай гісторыяй сталі Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы. Пазней побач з крыжом быў усталяваны камень ахвярам камуністычнага рэжыму. Цікавае месца.
Але час бярэ сваё. Крыж і фундамент патрабуюць капітальнай рэстаўрацыі, адпаведна ўкладання немалых сродкаў. Паездка была, насамрэч, працоўная. Хочацца захаваць тое, што зроблена нашымі суродзічамі. Гэтыя памятны крыж і камень, бадай, адзіныя на ўсю Канаду беларускія знакі.
Шыльда пад крыжам з надпісам: “Гэты крыж быў узведзены беларусамі на памяць тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі для ўслаўлення Бога з малітваю за свабоду Беларусі”. Ніжэй прыводзіцца тэкст гімна “Магутны Божа”. Крыж бласлаўлёны і асвечаны 5 верасня 1988 года падчас 18-га Сходу беларусаў Паўночнай Амерыкі айцом Аляксандрам Надсанам.

Подрабязна
http://javarovy-ludzi.livejournal.com/5114.html

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. а. Ігар
    2011/10/31 у 2:06 PM

    Дарагія землякі, піша вам а. Ігар Лабацэвіч з Мінэапалісу, пробашч грэка-каталіцкай парафіі Сьв. Яна Хрысьціцеля. Маю прапазіцыю што да наступнае пілігрымкі да крыжа. Адпішыце, калі ласка, на мой э-мэйл.

  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: