Archive

Archive for 2011/07/18

Ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму

2011/07/18 1 comment

Многія беларусы, напэўна, нават не здагадваюцца, што пад Мідландам, у месцы Martyrs’ Shrine http://www.martyrs-shrine.com/index.php, што перакладаецца як Прошча пакутнікаў, дзе розныя народы ставяць памятныя знакі сваім землякам і сваёй краіне з розных нагодаў, ёсць крыж, што калісьці паставілі беларусы Згуртавання Беларусаў Канады ў гонар тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі. Ініцыятарамі такога памятнага знаку ў гэтым урочышчы са сваёй цікавай гісторыяй сталі Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы. Пазней побач з крыжом быў усталяваны камень ахвярам камуністычнага рэжыму. Цікавае месца.
Але час бярэ сваё. Крыж і фундамент патрабуюць капітальнай рэстаўрацыі, адпаведна ўкладання немалых сродкаў. Паездка была, насамрэч, працоўная. Хочацца захаваць тое, што зроблена нашымі суродзічамі. Гэтыя памятны крыж і камень, бадай, адзіныя на ўсю Канаду беларускія знакі.
Шыльда пад крыжам з надпісам: “Гэты крыж быў узведзены беларусамі на памяць тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі для ўслаўлення Бога з малітваю за свабоду Беларусі”. Ніжэй прыводзіцца тэкст гімна “Магутны Божа”. Крыж бласлаўлёны і асвечаны 5 верасня 1988 года падчас 18-га Сходу беларусаў Паўночнай Амерыкі айцом Аляксандрам Надсанам.

Подрабязна
http://javarovy-ludzi.livejournal.com/5114.html

Advertisements
Categories: Падзеі

Купалле 2011. Адсвяткавалі!

Паездка ў Слуцак на Купалле для многіх ужо сталася штогадовай традыцыяй, ледзь не галоўнай падзеяй году і проста святам, дзе можна актыўна адпачыць, дакрануцца да старажытных абрадаў, паспяваць купальскія песні, патанчыць і, магчыма, адшукаць папараць-кветку…

Падрабязна
http://javarovy-ludzi.livejournal.com/4735.html#cutid1

Categories: Падзеі