Галоўная старонка > Падзеі > Акцыі салідарнасьці ў замежжы

Акцыі салідарнасьці ў замежжы

Салідарнасьць з удзельнікамі “маўклівых” акцый у Беларусі выказалі беларусы замежжа, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый ў Канадзе, Вялікай Брытаніі, Літве.

Да акцыяў салідарнасьці з маўклівымі пратэстамі ў Беларусі далучыліся беларусы Таронта (Канада). Больш за дваццаць чалавек сабраліся ў сераду 13 ліпеня на плошчы перад будынкам Гарадзкой управы, каб падтрымаць суайчыньнікаў на Радзіме. Тамака ж быў праведзены збор грошай — у дапамогу людзям, якіх аштрафавалі ў розных гарадах Беларусі за ўдзел у акцыях маўклівага супраціву.

13 ліпеня ў Лёндане, ля будынку беларускай амбасады прайшла акцыя пратэсту, арганізаваная з ініцыятывы брытанских дэпутатаў актывістамі кампаніі Free Belarus Now. У акцыі салідарнасьці ўзялі ўдзел дэпутаты брытанскага Парлямэнту Тоні Ллойд, Трэйсі Краўч, Нік Сьміт, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Index on Censorship, брытанскага ПЭН-клюбу, арганізацыі «Беларусы Брытаніі», англа-беларускага таварыства, трупа Свабоднага тэатру.

Удзельнікі акцыі спрабавалі перадаць ліст беларускаму амбасадару з патрабаваньнем вызваліць беларускіх палітзьняволеных, спыніць арышты мірных грамадзянаў і ціск на незалежных журналістаў. Амбасада адмовілася прыняць пэтыцыю, у выніку яе накіравалі поштай, – паведамляе блогер kilgor_trautt.

Чытаць артыкуль цалкам
http://www.svaboda.org/content/article/24265303.html

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. Яшчэ няма каментарыяў.
  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: