Archive

Archive for Ліпень, 2011

Акцыя салідарнасьці ў Канадзе

20 ліпеня, у сераду, група беларусаў Таронта сабралася каля будынку Гарадзкой управы (City Hall), каб распаўсюдзіць сярод мінакоў улёткі аб сытуацыі ў Беларусі.

У выніку акцыі больш чым паўтары сотні жыхароў і гасьцей антарыйскай сталіцы даведаліся пра беларускіх палітвязьняў, масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і брутальны разгон акцыяў “маўклівага пратэсту”.

Распаўсюд улётак на плошчы Нэйтан Філіпс каля Гарадзкой управы Таронта будзе праводзіцца рэгулярна – дзеля інфармаваньня канадыйскага грамадзства і на знак салідарнасьці з тымі, хто змагаецца супраць дыктытуры ў Беларусі.

www.svaboda.org/content/article/24272287.html

Advertisements
Categories: Падзеі

Ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму

2011/07/18 1 comment

Многія беларусы, напэўна, нават не здагадваюцца, што пад Мідландам, у месцы Martyrs’ Shrine http://www.martyrs-shrine.com/index.php, што перакладаецца як Прошча пакутнікаў, дзе розныя народы ставяць памятныя знакі сваім землякам і сваёй краіне з розных нагодаў, ёсць крыж, што калісьці паставілі беларусы Згуртавання Беларусаў Канады ў гонар тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі. Ініцыятарамі такога памятнага знаку ў гэтым урочышчы са сваёй цікавай гісторыяй сталі Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы. Пазней побач з крыжом быў усталяваны камень ахвярам камуністычнага рэжыму. Цікавае месца.
Але час бярэ сваё. Крыж і фундамент патрабуюць капітальнай рэстаўрацыі, адпаведна ўкладання немалых сродкаў. Паездка была, насамрэч, працоўная. Хочацца захаваць тое, што зроблена нашымі суродзічамі. Гэтыя памятны крыж і камень, бадай, адзіныя на ўсю Канаду беларускія знакі.
Шыльда пад крыжам з надпісам: “Гэты крыж быў узведзены беларусамі на памяць тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі для ўслаўлення Бога з малітваю за свабоду Беларусі”. Ніжэй прыводзіцца тэкст гімна “Магутны Божа”. Крыж бласлаўлёны і асвечаны 5 верасня 1988 года падчас 18-га Сходу беларусаў Паўночнай Амерыкі айцом Аляксандрам Надсанам.

Подрабязна
http://javarovy-ludzi.livejournal.com/5114.html

Categories: Падзеі

Купалле 2011. Адсвяткавалі!

Паездка ў Слуцак на Купалле для многіх ужо сталася штогадовай традыцыяй, ледзь не галоўнай падзеяй году і проста святам, дзе можна актыўна адпачыць, дакрануцца да старажытных абрадаў, паспяваць купальскія песні, патанчыць і, магчыма, адшукаць папараць-кветку…

Падрабязна
http://javarovy-ludzi.livejournal.com/4735.html#cutid1

Categories: Падзеі

Акцыі салідарнасьці ў замежжы

Салідарнасьць з удзельнікамі “маўклівых” акцый у Беларусі выказалі беларусы замежжа, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый ў Канадзе, Вялікай Брытаніі, Літве.

Да акцыяў салідарнасьці з маўклівымі пратэстамі ў Беларусі далучыліся беларусы Таронта (Канада). Больш за дваццаць чалавек сабраліся ў сераду 13 ліпеня на плошчы перад будынкам Гарадзкой управы, каб падтрымаць суайчыньнікаў на Радзіме. Тамака ж быў праведзены збор грошай — у дапамогу людзям, якіх аштрафавалі ў розных гарадах Беларусі за ўдзел у акцыях маўклівага супраціву.

13 ліпеня ў Лёндане, ля будынку беларускай амбасады прайшла акцыя пратэсту, арганізаваная з ініцыятывы брытанских дэпутатаў актывістамі кампаніі Free Belarus Now. У акцыі салідарнасьці ўзялі ўдзел дэпутаты брытанскага Парлямэнту Тоні Ллойд, Трэйсі Краўч, Нік Сьміт, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Index on Censorship, брытанскага ПЭН-клюбу, арганізацыі «Беларусы Брытаніі», англа-беларускага таварыства, трупа Свабоднага тэатру.

Удзельнікі акцыі спрабавалі перадаць ліст беларускаму амбасадару з патрабаваньнем вызваліць беларускіх палітзьняволеных, спыніць арышты мірных грамадзянаў і ціск на незалежных журналістаў. Амбасада адмовілася прыняць пэтыцыю, у выніку яе накіравалі поштай, – паведамляе блогер kilgor_trautt.

Чытаць артыкуль цалкам
http://www.svaboda.org/content/article/24265303.html

Categories: Падзеі

НАТАЛЛЯ ГАРДЗІЕНКА : Пётра Мурзёнак — беларускі навуковец у Канадзе

У Канадзе я выразна зразумела, што апошняя хваля беларускай эміграцыі, адметная, адрозная ад папярэдніх, пачалася не з развалам савецкай краіны (гэтую хвалю можна лічыць перадапошняй). Апошняя хваля пачалася недзе ў 1997 годзе і была справакавана падзеямі ўжо ў незалежнай Беларусі. І выязджаць сталі зусім не з эканамічных прычынаў. Людзі, якія былі прыстойна ўладкаваныя ў краіне, уцякалі ад бесперспектыўнасці і пачуцця сораму за тое, чаму яны вымушаны былі быць сведкамі. Можна сказаць, што менавіта ў гэты час Беларусь згубіла шмат прафесіяналаў высокага ўзроўню. Адным з іх стаў доктар медыцынскіх навук Пётра Мурзёнак.

Глядзі артыкуль у газеце НОВЫ ЧАС цалкам

Categories: Навіны