Галоўная старонка > Падзеі > Дзень Волі ў Канадзе

Дзень Волі ў Канадзе


26 сакавіка 2011 г. у Таронта адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў Канады. Ня толькі таронтаўскія беларусы, але і жыхары навакольных гарадоў сабраліся на плошчы Нэйтан Філіпс каля будынку Гарадзской управы (City Hall), каб адзначыць угодкі ўтварэньня БНР і падтрымаць змагароў з дыктатурай на Бацькаўшчыне.

Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фатаздымкамі, якія адлюстроўваюць цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі, з партрэтамі палітвязьняў, што знаходзяцца пад арыштам пасьля падзей 19 сьнежня, а таксама лёзунгі супраць злачынстваў дыктатарскага рэжыму. Мноства бел-чырвона-белых сьцягоў надалі плошчы ўрачысты і сьвяточны выгляд.

Мітынг распачаўся гукамі дуды — старадаўнія беларускія мэлёдыі прагучалі ў выкананьні Хведара Апейкі.

Вядучы мітынгу Зьміцер Эльяшэвіч зачытаў вітальнае слова Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.



Старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка ўзгадала гісторыю станаўленьня БНР і расказала аб тым, як на працягу гадоў сьвяткаваньне 25 сакавіка паступова стала днём пратэсту супраць рэпрэсіўнай улады, Днём Волі – днём вызваленьня.

Яна адзначыла, што і сёньня нашая краіна знаходзіцца ў палоне дыктатарскага рэжыму, які спыніў дэмакратычныя працэсы і трымаецца на жорсткім падаўленьні свабоды, таму беларусы ўсяго сьвету мусяць праводзіць палітычныя акцыі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Вядомая беларуская пісьменьніца Вольга Іпатава, якая гасьцюе зараз у Канадзе, у сваем выступе падкрэсьліла, што і пасёньня беларуская мова пачувае сябе падчаркай у роднай хаце і што так званыя «чорныя сьпісы» аб забароне друкавацца і выступаць з канцэртамі творчым людзям Беларусі, што выступілі супраць рэпрэсій, ужо дзейнічаюць. На заканчэньне свайго выступленьня яна прачытала верш, напісаны спэцыяльна да Дня Волі.

Верш аднаго з кандыдатаў у прэззыдэнты, паэта Уладзіміра Някляева, які знаходзіццца цяпер пад хатнім арыштам і падвяргаецца псыхалягічнаму і фізычнаму ўціску, прачытала Алена Лявончанка.

З асуджэньнем рэпрэсій і заклікам усебакова спрыяць дэмакратычным пераменам у Беларусі выступілі прафэсар унівэрсытэту Ватэрлоо Зінаіда Гімпелевіч і Алесь Кот.

Удзел у мітынгу ўзялі таксама міністар грамадзянства і эміграцыі Канады Джэйсан Кеньні і дырэктар па сувязях з грамадскасьцю Канадыйскага камітэту за дэмакратычную Беларусь Майкл Лускінд. Яны падкрэсьлілі, што канадыйскі ўрад уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і падтрымлівае імкненьне да дэмакратычных пераменаў у гэтай краіне.

У рэзалюцыі мітынгу прагучалі патрабаваньні неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў, перапыніць усе крымінальныя справы супраць удзельнікаў мірнага шэсьця 19 сьнежня, спыніць перасьлед творчай інтэлігенцыі, нязгоднай з рэжымам, правесьці справядлівыя і сумленныя выбары без удзелу Лукашэнкі, а таксама спыніць генацыд беларускай мовы і надаць ёй не папяровы, а рэальны статус дзяржаўнай.

На мітынгу ў Таронта праводзілася акцыя “Напішы ліст палітвязьню”, якую актыўна падтрымалі прысутныя. Людзі дасылалі беларускім змагарам з дыктытурай радкі зь вершаў беларускіх паэтаў і свае словы падтрымкі.

Выступленне сьпеўнага гурту “Яваровы людзі” пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай і гімн “Магутны Божа”, які падхапілі ўсе прысутныя, сталі прыгожым і натхнёным завяршэньнем Дня Волі ў Канадзе.

Ю. Трубец

Advertisements
Categories: Падзеі
  1. M. Wysocki
    2011/07/07 у 9:24 PM

    Але дзе ж практычная падтрымка тых пратэстаў што адбываюцца ў гэты час у Беларусi з боку беларусаў Канады? Нiякай падтрымкi не бачна, нiякiх акцыяу не адбываецца. Цi ўсе там зараз так добра, што тут усе маўчаць? Нiчога гэтага Згуртаванне Беларусай не робiць, i самае галоўнае – яно не працуе з канадскiмi ўладамi наконт падтрымкi барацьбы за дэмакрацiю ў Беларусi. Шкада.

  2. V.Rabinovich
    2011/08/11 у 8:14 AM

    Практическая поддержка – это что,денег отслюнявить г-ну Высоцкому? Али еще чего? В противоречие О.Бендеру заверяю – заграница нам не поможет,спасение утопающих-дело рук самих утопающих. А если не хочешь спасать(ся),то нехрен практиковаться в белорусской грамматике и лексике на страницах данного сайта! Всем привет!

  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

w

Connecting to %s

%d bloggers like this: