Галоўная старонка > Petitions > Заява Згуртаваньня беларусаў Канады з нагоды становішча ў Беларусі

Заява Згуртаваньня беларусаў Канады з нагоды становішча ў Беларусі

Консулу Рэспублікі Беларусь у Канадзе спадару Ігару Заламаю

Мы, сябры Згуртаваньня беларусаў Канады, абураныя і шакаваныя хваляй гвалту, якая распачалася ў Беларусі ўвечары 19 сьнежня 2010 году, падчас масавага мітынгу на плошчы Незалежнасьці. Увесь сьвет абышлі кадры відэазапісаў жорсткага зьбіцьця мірных дэманстрантаў, у тым ліку падлеткаў, жанчын і пажылых людзей. У выніку гэтай гвалтоўнай “зачысткі” мноства людзей атрымалі траўмы, сотні чалавек былі кінутыя за краты.

Выбары прэзыдэнта, што адбываліся ў Беларусі 19 сьнежня, на вялікі жаль, ня сталі пачаткам новага этапу ў гісторыі краіны. Кволыя прыкметы перадвыбарчай лібералізацыі, на якія ўскладалі столькі надзеяў і жыхары Беларусі, і міжнародныя дэмакратычныя арганізацыі, аказаліся чарговым падманам., Разьвязаўшы вайну з уласным народам, дыктатарскі рэжым Аляксандра Лукашэнкі пераступіў усе маральныя нормы,. Абвясьціўшы сябе “пераможцам” і растаптаўшы права людзей на свабоднае волевыяўленьне, дыктатар ў чарговы раз прадэманстраваў, што ня лічыць агульнапрынятыя прынцыпы дэмакратыі нормамі ўласных паводзінаў.

Мы патрабуем неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, Уладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава і Мікалая Статкевіча, а разам зь імі ўсіх затрыманых пры брутальным разгоне мітынгаў пратэсту 19 і 20 сьнежня 2010 г. Далучаемся да патрабаваньня правесьці паўторныя прэзыдэнцкія выбары без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Заклікаем міжнародную супольнасьць і ўрады ўсіх краінаў выказаць свой пратэст супраць дзеяньняў злачыннага дыктатарскага рэжыму ў Беларусі і не прызнаваць вынікі цынічна сфальшаваных выбараў 19 сьнежня.

Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады

Таронта, 21 сьнежня 2010 г.

Копія: Лукашэнку А. Р.

Advertisements
Categories: Petitions
  1. Andrei
    2011/01/02 у 4:11 PM

    Андрэй Табаленка, Аттава

  1. No trackbacks yet.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s